Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55604 документов. Показано: 21 за последние 30 дней.

Шукаць і знаходзіць, або Фібула, крэсіва, гісторыі змесціва...   / Святлова, Наталля /

«Беларускі скарбашукальнік» — гісторыка-краязнаўчы клуб, які адкрыўся як праект прыватнай ініцыятывы 23 верасня 2008 года. Знойдзеныя заснавальнікам клуба Максімам Котавым артэфакты нават дапамагаюць навукоўцам Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   23.12.2022
Рубрика: НАН Беларуси
Медыятар і вэб-транслятар   / Святлова, Наталля /

Няма неабходнасці паўтарацца, што сёння супрацоўнік кніжніцы ў ідэале звышмабільны і пастаянна адукоўваецца. Каб быць лідарам, а не даганяць. Думаецца, гэтыя задачы ставіліся арганізатарамі XIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых вучоных і спецыялістаў "Бібліятэка ў XXI стагоддзі. Сацыяльная місія", што адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   01.04.2022
Рубрика: Мероприятия НАНЦНБ НАН Беларуси
Прараслі на каранціне   / Святлова, Наталля /

Ковід-абмежаванні сутыкнулі грамадства з новым выклікам: існаванне на аддаленцы. Як з гэтым справіліся бібліятэкі, распавядалі ўдзельнікі Міжнароднага кангрэса "Бібліятэкі ва ўмовах пандэміі: новыя магчымасці, новыя рашэнні". Разнастайныя "разумныя сэрвісы": інтэрнэт рэчаў, "разумны дом", дыстанцыйнае абслугоўванне - усе гэта набліжае лічбавізацыя, паскораная пандэміяй. Такія сістэмы, як RFID-тэхналогія, што працуе ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі з 2011 года, могуць стаць больш эфектыўнымі з тэхналогіямі інтэрнэту рэчаў.

Источник: Літаратура і мастацтва,   05.11.2021
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Самая доўгая дарога пачынаецца з першага кроку   / Святлова, Наталля /

Новая дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна Наталля Вашчыла перапоўнена энтузіязмам аздобіць кніжніцу новым зместам, пры гэтым захоўваючы традыцыі. Моладзі часам зручна ўзаемадзейнічаць з бібліятэкай у нефармальнай абстаноўцы, такі вопыт, напрыклад, засведчыла Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі падчас Форуму навукі ў батанічным садзе.

Источник: Літаратура і мастацтва,   08.10.2021
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Код славянскага пісьменства   / Святлова, Наталля /

Мудрагелістыя сімвалы дзіўнай формы на першы погляд падобны то да іерогліфаў, то да іўрыту. Неразборлівыя і неспасціжныя спачатку, потым яны становяцца цалкам зразумелымі і нават займальнымі. Усё дзякуючы Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі, якая ў межах Фестывалю навукі дала магчымасць паглыбіцца ў старажытнае пісьменства і спасцігнуць тайну глаголіцы.

Источник: Літаратура і мастацтва,   24.09.2021
Рубрика: ЦНБ НАН БеларусиМероприятия НАН
Сло(а)ва ў пакаленнях   / Святлова, Наталля /

Вядучы бібліятэкар аддзела МБА і абанемента Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна Алена Зарэмба чуйна ставіцца да кнігі і верыць у карысць чытання. Паколькі многа закрылі сельскіх бібліятэк, у раёнах, колькасць запытаў кніг па МБА зменшылася. Міжнародны МБА напоўніцу выкарыстоўваюць НББ, ЦНБ НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   27.08.2021
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Як эра лічбы трансфармуе чытацкія паводзіны?   / Святлова, Наталля /

Сёння мы не выпускаем з рук смартфон, як калісьці нашы папярэднікі — кнігу. Кожнай эпосе — свае сімвалы, скажуць прыхільнікі тэхналогій; кнізе здраджваць нельга — запярэчаць аматары традыцыйных каштоўнасцей. Прыярытэты змяніліся? Вядома. Але нязменным застаецца імкненне спасцігнуць сутнасць існавання, разважаць. Найлепшым інструментам, дарадцам у гэтым на працягу стагоддзяў была кніга. Была? Тэхнічны прагрэс і новыя медыя няўхільна прэтэндуюць на лідарства, ссоўваючы пазіцыі кнігі. Але свет без кнігі — свет дзікуноў, гаварыў рускі літаратар Н. А. Марозаў. У якім стане знаходзіцца сённяшняе грамадства?

Источник: Звязда,   20.06.2021
Рубрика: Сотрудники НАНЦНБ НАН Беларуси
У чаканні рэфлексіі. Кніжнай   / Святлова, Наталля /

Удзельнікі VI Міжнароднай канферэнцыі "Беркаўскія чытанні. Кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў" паглыбіліся ў праблемы сучаснай кніжнай культуры. Асаблівасці чытацкіх паводзін жыхароў Беларусі вывучалі ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   18.06.2021
Рубрика: Наука и общество
Не толькі ў каталогах   / Святлова, Наталля /

Да форуму навуковай моладзі "Шлях у навуку" Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі арганізавала выстаўкі "Meliora potentes": кніга ў навуковай пераемнасці Новага часу". Таксама Інстытут паышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ на базе ЦНБ НАН Беларусі арганізаваў круглы стол "Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці бібліятэк".

Источник: Літаратура і мастацтва,   27.03.2020
Рубрика: ЦНБ НАН БеларусиМероприятия НАН
Асалода тактыльнай сустрэчы   / Святлова, Наталля /

Кніга - нязменная спадарожніца навукі. А цэнтрам, своеасаблівым сімвалам беларускай навукі па праве з'яўляецца Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі, якая сёлета адзначае 95-гадовы юбілей.

Источник: Літаратура і мастацтва,   28.02.2020
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Не стаць ахвярай інтэрнэту   / Святлова, Наталля /

Уяўленне пра бібліятэку як пра кантэйнер для інфармацыі зжыло сябе канчаткова. Аснова зносін сёння - узаемадзеянне анлайн. Як прыклад - сэрвіс "Віртуальная даведачная служба" Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   15.11.2019
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Юлія Галкоўская: "Мы выхоўваем спецыяліста, які ўмее арыентавацца ў звышімклівым патоку інфармацыі"   / Святлова, Наталля /

Прафесія бібліятэкара адна з найстарэйшых. У нашай краіне - дакладна. Мінскі інстытут культуры стварыўся менавіта з бібліятэчнага факультэта. Як ловіць дух часу гэтая ўстанова? Як адаптуе да сучаснасці спецыялістаў? Пра гэта - гутарка з дэканам ФІДК БДУКіМ Юліяй Галкоўскай. Кафедра інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый удзельнічае і на "Бібліяночы" ў ЦНБ НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   19.04.2019
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
У рэжыме 24/7   / Святлова, Наталля /

Інтэрнэт прэтэндуе стаць асноўнай сучаснай крыніцай інфармацыі. Дзе тут месца бібліятэкам? Як яны мусяць трансфармавацца? Адказы шукалі на V Міжнародным кангрэсе ў НББ "Бібліятэка як феномен культуры". Увагі заслугоўваюць і распрацоўкі Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, якія працуюць у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі, РНТБ і інш.

Источник: Літаратура і мастацтва,   26.10.2018
Рубрика: ЦНБ НАН БеларусиМероприятия НАНМеждународное сотрудничество
Караткевіч - мастак?   / Святлова, Наталля /

Талент прагне ўвасаблення ў розных матэрыях. Часта мастакі слова малююць і фарбамі. У фондах Цэнтральнай навуковая бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі ёсць малюнкі Уладзіміра Караткевіча, іх паказваюць падчас адмысловых выставак (напрыклад, падчас "Бібліяночы").

Источник: Літаратура і мастацтва,   08.06.2018
Рубрика: ЦНБ НАН БеларусиСотрудники НАНМероприятия НАН
У палоне пераплётаў, ініцыялаў, гравюр...   / Святлова, Наталля /

Дакрануцца да адной з самых дарагіх кніг у свеце, убачыць адзін з найстарэйшых дакументаў у нашай краіне, пагартаць першую беларускую ілюстраваную кніжку, адкрыць новага Караткевіча... Па-сапраўднаму здзіўляла падчас "Бібліяночы" выстаўка рэдкіх кніг і рукапісаў у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   04.05.2018
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Злавіць сваю хвалю   / Святлова, Наталля /

Штогадовая акцыя "Бібліяноч" запрашае прыхільнікаў ведаў і прыгод атрымаць зарад бадзёрасці і адкрыць безліч новага. Сёлета гэта атрымаецца дзякуючы непаўторным падарожжам у часе і не толькі. У прыватнасці, спасцігнуць таямніцы некалькіх стагоддзяў запрашае Цэнтральная навуковая бібліятэка іям Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   20.04.2018
Рубрика: Мероприятия НАНЦНБ НАН Беларуси
Кібербібліятэкар?   / Святлова, Наталля /

Ці можна вымяраць інфармацыйную прастору терабайтамі, мегабайтамі? Ці можна лічыць экзэмплярам электронны прадукт? Пытанні турбуюць даследчыкаў. Гэтыя і шмат іншых праблем абмяркоўвалі ўдзельнікі Міжнароднага кангрэса "500 гадоў беларускага кнігадрукавання". Таксама Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі прадставіў сваю распрацоўку: варыянт АБІС БІТ-НТБ.

Источник: Літаратура і мастацтва,   03.11.2017
Рубрика: НАН Беларуси
Інтэлект не спіць!   / Святлова, Наталля /

Бібліятэкі ўсё больш эксперыментуюць, адыходзячы ад вобраза кнігасховішча. Міжнародная акцыя "Бібліяноч" - прыклад іншага ўяўлення пра імідж бібліятэкі. На мінскай карце "Бібліяночы" сёлета 7 кніжніц, кожная з якіх падрыхтавала насычаную праграму на розны густ. Шмат займальных мерапрыемстваў прапануе Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   21.04.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАНЦНБ НАН Беларуси
Для "аддаленага" чытача   / Святлова, Наталля /

У сучаснай бібліятэчнай практыцы вядомы розныя формы прадстаўлення інфармацыі ў рэжыме аддаленага доступу: пошук у электронных каталогах, віртуальнае даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне, рассылка інфармацыі. Мультымедыя, электронныя выстаўкі дазваляюць раскрыць змест фонду кніжніцы. Магчымасці інфармацыяйных тэхналогій шырока выкарыстовываюць у сваёй працы бібліятэкі краіны: НББ, НБ БНТУ, ФБ БДУ, Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі і інш.

Источник: Літаратура і мастацтва,   16.12.2016
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Да сусветнага кантэнту?   / Святлова, Наталля /

Пашырэнне інфармацыяйнай прасторы, інтэнсіўнае ўкараненне інавацый спараджае новыя фарматы культурнага ўзаемадзеяння. Як гэта ўздзейнічае на будучыню бібліятэкі? Разбіраліся на IV Міжнародным кангрэсе "Бібліятэка як феномен культуры" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. З кожным годам узрастае колькасць тых, хто абірае віртуальны рэжым карыстання з дапамогай Зводнага электроннага каталога, асноўны масіў якога фарміруецца буйнейшымі рэспубліканскімі бібліятэкамі: НББ, РНТБ, прэзідэнцкай бібліятэкай, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   14.10.2016
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
У сатырычны паход да Крапівы   / Святлова, Наталля /

Сяюроўскія шаржы, фотасдымкі, вершы-прысвячэнні і шмат унікальнага здрукаванай спадчыны Кандрата Крапівы дэманстравалася ў ЦНБ НАН Беларусі падчас імпрэзы "Дык хто смяецца апошнім?", да 120 годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Источник: Літаратура і мастацтва,   04.03.2016
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси